Шануйце, любіце родную мову!

21.02.2024

21 лютага вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Шануйце, любіце родную мову!", прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Пачалося мерапрыемства з знаёмства вучняў з гісторыяй нараджэння беларускай мовы, з людзьмі, якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, успомнілі беларускія песні, прыказкі і прымаўкі. На прыканцы кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.