Аттестация

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вулька-Аброўская сярэдняя школа” Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

 

 

 

 

АПIСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГIЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

«ТЭКСТАЦЭНТРЫЧНЫ ПАДЫХОД ЯК СРОДАК УДАСКАНАЛЕННЯ МОЎНЫХ I МАЎЛЕНЧЫХ УМЕННЯЎ I НАВЫКАЎ»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цімашэвіч Святлана Канстанцінаўна,

настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры

+375(29)792-80-12;

e-mail:swetlana-tim@mail.ru

 

 

 

 

 

 

2019

  1. Інфармацыйны блок

1.1. Назва тэмы вопыту

Тэкстацэнтрычны падыход як сродак удасканалення моўных і маўленчых уменняў і навыкаў.

  • Актуальнасць вопыту

У дачыненні да мовы якасць адукацыі – гэта ўзровень сфарміраванасці моўных (граматычных, арфаграфічных, пунктуацыйных) і маўленчых навыкаў вучняў.

 У сувязі з гэтым мяне хвалюе праблема арганізацыі ўрока і падачы матэрыялу так, каб на ўроку развіваць і моўныя навыкі, звязаныя з вывучэннем правіл граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі, і маўленчыя навыкі, звязаныя з ужываннем вывучаных адзінак у вусных і пісьмовых выказваннях.  Адной жа з галоўных задач адукацыі сёння з’яўляецца развіццё маўлення вучня. Гэта значыць, неабходна выпрацаваць практычныя ўменні маўленчай дзейнасці: будаваць тэкст паводле звестак пра тэкст, яго будову, тып, стыль, жанр.

Асновай для рэалізацыі пастаўленых задач з’яўляецца тэкстацэнтрычны падыход да навучання мове, які дазваляе аб’яднаць работу па ўдасканаленні арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў вучняў з маўленчым развіццём.

1.3. Мэта вопыту

 – удасканаленне моўных i маўленчых уменняў і навыкаў вучняў праз выкарыстанне тэкстацэнтрычнага падыходу.

1.4.Задачы:

  • абгрунтаваць ролю тэкстацэнтрычнага падыходу пры навучаннi мове;
  • выявiць метады i прыемы, якiя накiраваны на ўдасканаленне моўных i маўленчых уменняў і навыкаў;
  • паказаць эфектыўнасць урокаў беларускай мовы з выкарыстаннем тэкстацэнтрычнага падыходу;

- павышаць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

 

1.5. Працягласць працы над вопытам

Працягласць працы па тэме прадстаўленага вопыту складае 3 гады. Работа праводзiлася паэтапна з 2015 года(дадатак1).

  1. Апiсанне тэхналогii вопыту

2.1. Вядучая iдэя вопыту

Сістэматычнае выкарыстанне тэкстацэнтрычнага падыходу стымулюе маўленчую дзейнасць вучняў, развівае іх творчы патэнцыял, пабуджае да пошуку ўласных моўных форм, прыёмаў выражэння думак і пачуццяў, дапамагае ўсвядоміць сістэмны характар мовы –гэта значыць, з’яўляецца эфектыўным сродкам удасканалення моўных і маўленчых уменняў і навыкаў вучняў.

2.2. Апiсанне сутнасцi вопыту

2.2.1.   Навуковым абгрунтаваннем майго вопыту з’яўляюцца працы вучоных Протчанкі В.У., Якуба С.М.[4, 5]. У аснову навучання беларускай мове пакладзены тэкстацэнтрычны падыход, рэалізацыя якога магчыма пры ўважлівым стаўленні да моўнага і маўленчага вопыту вучняў, іх індывідуальных здольнасцей і прыхільнасцей, і мае на мэце моўнае і маўленчае развіццё асобы, фарміраванне ў яе духоўна-арыентаванага мыслення і высокага інтэлекту.

У вучэбнай праграме канстатуецца, што прынцып тэкстацэнтрызму мае на ўвазе “адбор зместу навучання, якi павiнен забяспечыць арганiзацыю агульнаадукацыйнага працэсу на аснове тэкстаў”[1,с.3], тэкст разглядаецца ў якасцi мэты, зместу i вынiку навучання.

2.2.3. Асноўнымі кампанентамі вопыту з’яўляюцца:

 - дыдактычны матэрыял;

- урокі з выкарыстаннем тэкстацэнтрычнага падыходу;

- педагагічныя назіранні за працэсам навучання.

2.2.4.   На сучасным этапе ў цэнтры ўвагi знаходзiцца вучань як асоба, якi, авалодаўшы лiтаратурнай беларускай мовай, можа лёгка i дакладна ўспрымаць змест чужога выказвання i весцi актыўную маўленчую дзейнасць. Адзiн з магчымых шляхоў дасягнення гэтай мэты мне бачыцца ў тэкстацэнтрычным падыходзе, які выкарыстоўваецца ў  трох накірунках:

- вывучаецца сістэма мовы на аснове заданняў да тэксту;

- развіваецца маўленне пры аналізе тэкстаў-узораў;

- ажыццяўляецца кантроль ведаў, уменняў, навыкаў.

Тэкст як цэнтральны кампанент мае шырокi дыяпазон магчымасцей. Па-першае, ён выступае як сродак стварэння выхаваўчага асяроддзя. Па-другое, ён выступае як сродак стварэння адзiнай прасторы для паглыблення i пашырэння ведаў пра сiстэмныя сувязi і адносіны паміж моўнымі адзінкамі, пра асноўныя лiнгвiстычныя i маўленчыя паняццi. Па-трэцяе, ён выступае як сродак удасканалення камунiкатыўных здольнасцей вучняў. Па-чацвёртае, ён выступае як сродак развiцця арфаграфiчных i пунктуацыйных уменняўi навыкаў.

 Падрыхтоўка да ўрока з прымяненнем тэкстацэнтрычнага падыходу прадугледжвае наяўнасць трох структурных элементаў:

- падбор тэксту;

- распрацоўка заданняў да тэксту(на развіццё арфаграфічных і

пунктуацыйных уменняў);

  - наяўнасць творчага задання, накіраванага на развіццё маўленчай

дзейнасці.

Да падбору тэксту як сродку выхаваўчага асяроддзя прад’яўляю патрабаваннi надзённасцi, змястоўнасцi, iнфарматыўнасцi, цiкавасцi, адпаведнасцi ўзроставым асаблiвасцям навучэнцаў i iншыя. Iмкнучыся разнастаiць дыдактычны матэрыял на ўроку, я кiруюся праграмай, якая арыентуе на падбор тэкстаў, што маюць на мэце этнакультурнае выхаванне навучэнцаў. Гэта ў першую чаргу тэксты, прысвечаныя гiстарычнаму мiнуламу, славутым дзеячам нашай краiны, культуры, традыцыям, звычаям беларусаў, тэксты аб праблемах сучаснасцi. Мой вопыт паказвае, што добра падабраныя тэксты з’ яўляюцца яскравым iндуктарам да ўрока (дадатак 2).

  Распрацоўка заданняў–важны элемент работы настаўніка. Пры распрацоўцы заданняў да тэксту прытрымлiваюся агульных патрабаванняў:

  • адпаведнасць тэкстаў i заданняў да iх зместу праграмы i падручнiка,

зместу вывучанага матэрыялу;

  • адпаведнасць узроўню складанасцi тэкстаў i заданняў да iх мэтам

навучання i ўзросту вучняў;

  • аднасэнсоўнасць пытанняў i заданняў, выразная i дакладная iх

фармулёўка.

Заданнi да тэкстаў прадугледжваюць аналiз моўнага матэрыялу, фармiраванне ўмення выдзяляць неабходныя прыметы моўнай з’явы, валодаць прыёмамi супастаўлення i класiфiкацыi моўных адзiнак.

Тэкстацэнтрычны падыход дазваляе хутка i эфектыўна паўтарыць неабходныя правiлы i аб’яднаць традыцыйныя вiды работ: арфаграфiчную размiнку, сiнтаксiчную хвiлiнку, слоўнiкавую работу.

Напрыклад, на ўроку паўтарэння вывучанага ў 5 класе прапаную вучням наступны тэкст:

Ёсць памяць асобнага чалавека, твая ўласная памяць. Ёсць памяць роду. Ёсць памяць усяго народа, той зямлi, дзе выпала табе нарадзiцца. I дзiўная рэч: чым больш уважлiва, чуйна ставiшся да свайго ўласнага жыцця, чым з большай цiкавасцю распытваеш пра сваiх дзядоў, прадзедаў, тым глыбей пачынаеш разумець, любiць свой родны край, сваю Бацькаўшчыну. (Г. Багданава)

Да тэксту прапаную заданнi на развiццё арфаграфiчных уменняў i навыкаў:

1) Знайдзiце словы на правапiс  дз, ц.

2) Растлумачце правапiс у, ў.

3) Растлумачце правапiс слова Бацькаўшчына з вялiкай лiтары.

Заданнi на развiццё пунктуацыйных уменняў i навыкаў:

1) Знайдзiце i прачытайце складаны сказ.

2) Выпiшыце сказ з аднароднымi членамi, падкрэслiце iх, пабудуйце

схему.

У канцы ўрока прапаную творчае заданне: прадоўжыце сказ “ Памяць

роду для мяне…”

Для ўдасканалення арфаграфічных уменняў і навыкаў выкарыстоўваю наступныя віды работ:

1) спiсванне, якое ўскладняецца дадатковым заданнем тыпу растлумачыць напiсанне, падзялiць на склады. Напрыклад: Прачытайце тэкст. Спiшыце, устаўляючы прапушчаныя лiтары, вусна растлумачце.

  • спiсванне са зменамi тэксту. Напрыклад: Спiшыце, раскрываючы дужкi i ўстаўляючы неабходныя лiтары. Значэнне незнаёмых слоў высветлiце ў тлумачальным слоўнiку.
  • няпоўнае спiсванне, цi выбарачнае асобных слоў, словазлучэнняў, сказаў. Напрыклад: Прачытайце тэкст. Выпiшыце словы з падоўжанымi зычнымi, растлумачце iх правапiс.

Лiчу важным і мэтазгодным выкарыстанне тэкстацэнтрычнага падыходу на ўроках падагульнення i сiстэматызацыi (дадатак3), пры вывучэннi раздзела “Арфаграфiя” ў 5 класе, калi ўвага скiравана больш на правапiс слова; пры вывучэннi раздзела “Марфалогiя” ў 6 i 7 класах, калi ў цэнтры знаходзiцца асобнае слова i часта не хапае магчымасцей падручнiка(дадатак4).

Паколькi вывучэнне пунктуацыi звязана са шматэтапнасцю, лiчу важным прытрымлiвацца прынцыпу пераемнасці i прынцыпу сувязi пунктуацыi з развiццём маўлення, бо, дзякуючы знакам прыпынку, вучнi разумеюць тэксты пры ўспрыманнi iх у вуснай i пiсьмовай формах.

Для засваення пунктуацыйных уменняў i навыкаў выкарыстоўваю тры вiды практыкаванняў: вусныя, пiсьмовыя, графiчныя.

Перапiсванне абавязкова ўскладняецца дадатковым заданнем: расставiць знакi прыпынку, растлумачыць знакi прыпынку, змянiць знакi прыпынку, дапоўнiць сказы, пабудаваць схемы.

Развіццё камунiкатыўных уменняў і навыкаў – адна з самых важных задач сёння, прычым не толькi на ўроку, але i ў жыццi. Фармiраванне ўменняў адбываецца на ўроку беларускай мовы з апорай на тэкст. Прынцып тэкставага навучання патрабуе адпаведных метадаў i прыёмаў па развіцці маўленчай дзейнасці: iмiтацыйнага, камунiкатыўнага,  метаду канструявання.

Iмiтацыйны метад– гэта навучанне маўленчай дзейнасцi паводле ўзораў.  Паводле ўзору вучні выконваюць наступныя віды работ:

  • працуюць над тыпамi тэкстаў-апiсанняў, апавяданняў, разважанняў,

над жанрамi, над стылямi;

  • вучацца карыстацца схемай навуковага разважання (дадатак5);
  • ствараюць тэкст-мадэль з мэтай выяўлення самага істотнага і тыповага (дадатак6);
  • працуюць з тэкстам па плане (дадатак7).

Лiчу, што ў 5 класе найбольш рацыянальны шлях заключаецца ў арганізацыі працы на аснове тэксту-ўзору. Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст  лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пiсьменнiка. Вучням даецца не арыенцiр для дзеяння, а паказваецца прыклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.  Такiя тэксты час ад часу варта скарыстоўваць з рознымі мэтамi, але заўсёды для таго, каб паказаць, да якiх вяршынь майстэрства можна падняцца.

Сiстэматычная праца па адпаведным плане (дадатак 7) дае вучням магчымасць ствараць вуснае выказванне, што выступае як сродак удасканалення маўленчай дзейнасцi.

     Камунікатыўны метад вынікае з функцыі мовы – быць сродкам зносін, і з функцыі маўлення – ажыццяўляць зносіны. Мэтай усяго навучання мове, кожнага ўрока незалежна ад тэмы становіцца праца па развіцці маўлення: вывучаем адзінкі мовы, каб карыстацца імі.

         Арсенал прыёмаў, сродкаў навучання, тыпаў заданняў і практыкаванняў вельмі вялікі. Сюды адносіцца ўсё, што можа выклікаць патрэбу ў выказваннях і зносінах: стварэнне маўленчай сітуацыі, гутарка, збор матэрыялу да сачынення і іншыя.

         Метад канструявання тэксту заключаецца ў тым, што новыя спосабы дзейнасці вучня, яго новыя ўменні фарміруюцца на аснове ведаў. У адпаведнасці з гэтым метадам вучні павінны ведаць:

  • тыпы і структуру тых тэкстаў, якія яны ствараюць;
  • правілы іх стварэння;
  • канструяваць тэксты.

Асноўнымі прыёмамі рэалізацыі метаду канструявання з’яўляюцца:

  • складанне словазлучэнняў і сказаў; 2) тлумачэнне значэння слова;

3) аналіз узораў; 4) пераклад словазлучэнняў і сказаў з рускай мовы на беларускую і наадварот; 5) складанне тэкстаў.

З дапамогай практыкаванняў, якiя я прымяняю ў рабоце па развiцці маўлення, вучні  авалодваюць навыкамі стварэння тэксту.

Выкарыстоўваю наступныя практыкаваннi:

- аналiтычнага характару, напрыклад: вызначце асноўную думку, вызначце частку, у якой даецца апiсанне; адзначце агульнае ў тэкстах i iх адрозненнi (параўноўваюцца тэксты на адну тэму, але розныя па задуме, стылi, кампазiцыi);

- аналiтыка-моўнага характару, якiя накiраваны на ўзнаўленне асобных элементаў тэксту, напрыклад: сфармулюйце тэму, асноўную думку тэксту, дайце загаловак тэксту, складзiце кампазiцыйную схему тэксту;

- заданнi на перапрацоўку гатовага тэксту, напрыклад: наблiжэнне тэксту  з задумай аўтара да публiцыстычнага характару;

- заданнi на стварэнне новага тэксту на аснове прапанаванага, напрыклад: адказаць на пытанне, пастаўленае ў тэксце; перадаць падрабязна пэўную частку тэксту;

- заданнi на стварэнне ўласнага тэксту – гэта сачыненні.

         Сачыненне як творчая праца вучняў па складанні ўласнага выказвання на дадзеную тэму лічыцца больш складаным відам працы па развіцці маўлення, паколькі трэба раскрыць прапанаваную тэму, падабраць адпаведны ёй фактычны матэрыял, вызначыць стыль і падабраць, выбраць адпаведныя моўныя сродкі, на практыцы рэалізаваць у сістэме набытыя ў ходзе навучання веды і прымяніць разрозненыя ўменні і навыкі. У рабоце над сачыненнем у большай ступені праяўляецца індывідуальнасць вучня, а сачыненні спрыяюць развіццю творчых здольнасцей, выхаванню асобы, яе схільнасцей і інтарэсаў, навучанню лагічнаму мысленню, пашырэнню ўяўленняў пра свет, пра сябе і інш.

          У 5-7 класах праводжу сачыненні-мініяцюры, якія, як правіла, ствараюцца амаль на кожным уроку пры вывучэнні розных тэм і раздзелаў курса беларускай мовы.

           У 6 класе праграма адводзіць 2 гадзіны на напісанне сачыненняў:1 гадзіна на  сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі з апісаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання; 1 гадзіна на сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах. Пры падрыхтоўцы да напісання сачыненняў працуем спачатку паводле ўзору над тэкстам, узнаўляем веды пра тып, стыль тэксту, кампазіцыйную будову(дадатак 8).

Выкарыстоўваю на ўроку наступныя прыёмы працы па развiццi маўлення: прадоўжыць або закончыць тэкст, напiсаць на тэму дадзенага тэксту некалькi сказаў у iншым стылi, адрэдагаваць тэкст.

2.3. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Асноўным крытэрыем для дыягностыкі паспяховасці майго вопыту з’яўляецца павышэнне сярэдняга балу вучняў пры напісанні пераказаў па беларускай мове за перыяд 2015-2018 навучальных гадоў. Прасачыць дынаміку дазваляюць дадзеныя маніторынгу  па прадмеце, якасны ўзровень выканання кантрольных пераказаў (дадатак9),  дасягненні высокаматываваных навучэнцаў (дадатак10).

У выніку праведзеных урокаў з выкарыстаннем тэкстацэнтрычнага падыходу я заўважыла станоўчую дынаміку ў развіцці моўных і маўленчых уменняў і навыкаў. Вопыт паказвае, што, дзякуючы тэкстацэнтрычнаму падыходу, вучні бачаць перад сабой узор тэксту, задумваюцца над месцам і роляй любой моўнай адзінкі (слова, словазлучэнне, сказ), ствараюць уласныя тэксты розных стыляў і тыпаў, выпрацоўваюць навыкі вуснага і пісьмовага маўлення, удасканальваюць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі.

 

  1. Заключэнне

3.1. На аснове аналізу вынікаў праведзенай работы былі зроблены высновы:

 - сістэматычнае выкарыстанне тэкстацэнтрычнага падыходу на ўроках тлумачэння новага матэрыялу, на ўроках падагульнення і сістэматызацыі садзейнічае развіццю моўных і маўленчых уменняў і навыкаў;

 - падабраныя тэксты выклікаюць цікавасць да праблем, што стварае дадатковую прастору для зносін паміж настаўнікам і навучэнцамі;

 - у большасці навучэнцаў сфарміравалася станоўчая матывацыя да вывучэння беларускай мовы.

3.2. Планую выкарыстоўваць тэкстацэнтрычны падыход далей, паколькі эфектыўнасць яго пацвярджаецца вынікамі вучэбнай дзейнасці.

3.3. Вопыт можна рэкамендаваць для выкарыстання ў рабоце калег і настаўнікам іншых устаноў адукацыi. У лютым 2017 года праводзіла адкрыты ўрок у 5 класе па тэме “ Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я” з прымяненнем тэкстацэнтрычнага падыходу(дадатак11).

З дадзеным вопытам планую выступіць на паседжанні раённай праблемнай групы па тэме “Распрацоўка дыдактычнага забеспячэння выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” на базавым і павышаным узроўнях”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

  1. Вучэбныя праграмы для ўстаноў сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання: Беларуская мова: 5-9 класы.-Мн., 2017.
  2. Ляшчынская, В.А., Шведава, З.У. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік/В.А.Ляшчынская, З.У.Шведава, - Мінск: РІВШ, 2007.-252 с.
  3. Манойла, В.Б. Тэкстацэнтрычны падыход да навучання мове//Беларуская мова і літаратура.-- №10.-C.3-8.
  4. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове, - Мінск, 2001.- С.120-147
  5. Якуба, С.М. Комплексная праца з тэкстам на ўроках абагульнення і сістэматызацыі ведаў па словаўтварэнні. // Беларуская мова і літаратура. – 1998. – №4. – 22 – 41.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

Этапы работы над тэмай вопыту

Этапы работы

Праведзеная работа

I этап –падрыхтоўчы

(2015/2016навуч.год)

Вызначэнне праблемы, падбор дыягнастычнага матэрыялу, выяўленне ўзроўню моўных і маўленчых уменняўнавучэнцаў

II этап – асноўны

(2016/2017 навуч.год)

Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем тэкста-цэнтрычнага падыходу

III этап – дыягнастычны

(2017/2018навуч.год)

На гэтым этапе даказана паспяховасць абранага падыходу для рашэння абазначанай праблемы

 

 

 Дадатак 2

Тэкст да тэмы “Дыялог” у 5 класе

  • Міхась Станіслававіч, колькі моў вы ведаеце?
  • Ведаю дванаццаць, а яшчэ тры вывучаю.
  • І на ўсіх мовах вы гаворыце і пішаце?
  • На некаторых мовах я гавару, пішу, чытаю і думаю, а на іншых толькі

чытаю, перакладаю на беларускую мову.

  • Відаць, трэба мець выдатную памяць і здольнасць да моў?
  • Ведаеце, юныя сябры, здольнасці маюць многія. А памяць бывае розная –

зрокавая, слыхавая, рухальная, вобразная. У аднаго лепш працуе зрокавая, у другога – слыхавая…

  • А як вы вывучаеце мову?
  • Я пачынаю гаварыць, калі ведаю сто слоў. Трэба быць настойлівым,

дапытлівым і не саромецца гаварыць, калі вывучаеш мову.

 

 

 

                        Дадатак3

Урок у 6 класе

“Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”

       З дзяцінства ўрэзаўся ў памяць пах ма…ынага хлеба: сакавіты, духмяны, любы. Іду, бывала, са школы і яшчэ далёка ад дому чую яго. Адразу прыбаўляў хаду, спяшаўся, каб у каторы раз пабачыць, як маці нетаропка дастае з печы драўл…ай лапатай румян… кругл… боханы. Яна ўважліва аглядала з усіх бакоў кожны з іх, пасля нажом саскрабала рэшткі кляновых ці капу…ых лістоў, абцірала халоднай вадой скарынку і мякка ўкладвала на кут набелы ручнік. Пры гэтым пахвальвала, лашчыла хлеб, дзякавала сонцу, дажджу, дзяжы, печы…

       Мы, малеча, бралі той цёплы, пахкі жытнёвы бохан, адразалі ладны акраец  і елі, не столькі наталяючы голад, колькі ўшаноўваючы гэты дзіўны, цяпер ужо, здаецца, такі далёкі і непаўторны смак ма…ынага хлеба. Многа дзе давялося з таго часу пабываць, спрабаваць і лаваш, і ляпёшкі, і чурэк, і паляніцы, і баурсакі… А вось смачнейшага за ма…ын хлеб не сустракаў нічога.

                                                                                                                  (А.Сачанка)

         Заданні да тэксту:

  1. Прачытайце і дакажыце, што гэта тэкст.
  2. Прыдумайце загаловак, каб ён адлюстроўваў асноўную думку.
  3. Вызначце тып і стыль тэксту.
  4. Выпішыце з тэксту прыметнікі розных разрадаў.
  5. Ад двух любых прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя ступені параўнання.
  6. У 3 сказе вызначце род, лік, склон прыметнікаў.
  7. Растлумачце ўстаўленыя літары.
  8. Выпішыце сказ з аднароднымі членамі сказа, пабудуйце схему.
  9. Прадоўжыце сказ: Самы смачны хлеб…

 

 

 

Дадатак 4

Урок у 6 класе

да тэм“Агульныя і ўласныя, адушаўленыя і неадушаўленыя, канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі”

На  ўроках гэтых тэм мы працуем з дадзеным тэкстам

Раніцою 23 мая 1884 года на станцыі Сант’яга, сталіцы Чылі, вялікі натоўплюдзей праводзіў старога мужчыну. Гучалі крыкі: “Віва, Дамейка!” А пасля аркестр зайграў чылійскі нацыянальны гімн.

Праводзілі з такім гонарам нашага земляка Ігната Дамейку, які пасля 46 гадоў жыцця ў Чылі намерыўся пабачыць Беларусь. Амаль паўстагоддзя настаўнік, прафесар, рэктар сталічнага ўніверсітэта дон Ігнасіа вучыў і выхоўваў чылійскіх геолагаў, мінералогаў, вучоных.

На муле прыехаў выпускнік Віленскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1831 года, дыпламант парыжскай Горнай школы Ігнат Дамейка ў Чылі. У гімназіі горада Какімба наш зямляк зарэкамендаваў сябе выключным педагогам, заваяваў давер вучняў, адзін з якіх пасля знайшоў радовішча срэбра і назваў “Копі Дамейка”.

Дамейка заслужыў ганаровае званне “Вялікі асветнік”, у яго гонар быў адліты залаты медаль. Але нішто не магло ўтрымаць яго, каб не пабачыць Радзіму, дзе царскія ўлады ўсё яшчэ лічылі Дамейку дзяржаўным злачынцам.     

                                                                             (З. Сіцько)

На ўроку “Агульныя і ўласныя назоўнікі”  даказваем (у выглядзе вы-казвання тыпу разважанне), што прапанаваны моўны матэрыял – гэта тэкст, падбіраем назву; асэнсоўваем сутнасць падзелу назоўнікаў на агульныя і ўласныя, засойваем напісанне вялікай літары і двукосся ва ўласных назвах; у якасці дамашняга задання прапануецца адшукаць і падрыхтаваць дадатковы матэрыял пра І. Дамейку.

На ўроку “ Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі” мы вызначаем і даказваем тып тэксту, дадаём звесті пра І. Дамейку; асэнсоўваем паняцце адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці назоўнікаў, вучымся іх адрозніваць, правільна ўжываць у маўленні; творчае заданне: запісаць некалькі сказаў па прапанаваным пачатку “ Я адкрыў для сябе І. Дамейку…”  ў тыпе апавяданне.

На ўроку “Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі” мы вызначаем і даказваем стыль тэксту; знаёмімся з лексіка-граматычнымі разрадамі назоўнікаў, праводзім лінгвістычны эксперымент; ствараем невялікае выступленне ў публіцыстычным стылі на тэму “Ігнат Дамейка – наш нацыянальны герой”.

 

Дадатак 5

Схема навуковага разважання

  1. Тэзіс. Прапанаваны моўны матэрыял – гэта тэкст.

Прапанаваны тэкст – гэта … (апавяданне, апісанне, разважанне).

Прапанаваны тэкст (мастацкага, навуковага, гутарковага, афіцыйнага, публіцыстычнага стылю).

  1. Доказы.

Па-першае,  …

Па-другое,   …                                      

Па-трэцяе, …

  1. Вывад.
  2. Такім чынам, прааналізаваўшы доказы, мы пераканаліся, што …

 

                                                                                                            

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак6

Наяўнасць тэмы і асноўнай думкі

Пэўная паслядоўнасць сказаў

Наяўнасць ці магчымасць загалоўка

Тэкст і яго прыкметы

Сэнсавая сувязь паміж сказамi

Выкарыстанне розных сродкаў сувязі паміж сказамі

Цэласнае закончанае выказванне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 7

Праца зтэкстам па плане

  • Выразнапрачытайце.
  • Патлумачцезначэнненезразумелыхслоў.
  • Вызначцетэмутэксту.
  • Вызначцеасноўную думку тэксту.
  • Вызначцеiдакажыцетыптэксту.
  • Вызначцеiдакажыцестыльтэксту.
  • Вызначце вiд сувязiсказаў у тэксце.
  • Вызначцесродкiсувязі сказаў у тэксце.

 

 

 

Дадатак 8

Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі з апісаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання

Адмірал

Хто сказаў, што Беларусь не марская дзяржава? У нас таксама ёсць адміралы. І самы вядомы з іх – матылёк адмірал.

         На аксамітна-чорных крылах адмірала, быццам на строгім марацкім сурдуце, пунсавеюць чырвоныя стужкі. Яны перакінуты праз пярэднія крылы матылька проста пасярэдзіне, акурат як праз плячо. Яшчэ дзве стужкі шырокімі лампасамі ляжаць па краях задніх крылаў.

Ваяцкі выгляд у нашага адмірала, але ён не ваюе з дрэвамі. А сталоўкаю яго чорным вусеням служаць чартапалох-татарнік ды крапіва. Толькі ў канцы лета гэты матылёк наведваецца ў сады, бо надта любіць пасмактаць сок з пераспелых сліваў і грушаў.

          Калі я сустракаюся з адміралам, дык адразу думаю пра будучыя вандроўкі па роднай зямлі і за яе межамі. Пра гэта так хораша марылася ў дзяцінстве.

Аналізуем тэкст, выкарыстоўваючы заданні (дадатак 7)

 

Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах (6 клас)

Свет вачамі беларускіх дзяцей  21 стагоддзя

     Апорныя словы: наведванне выставы, уражвае самабытнае, арыгінальнае, малыя мастакі, глыбіня перажыванняў, любоў да Бацькаўшчыны, беларускія краявіды,  чарнобыльская трагедыя, вядомыя людзі Беларусі У.Караткевіч, К.Чорны, У.Калеснік, захапленне спадарожнічала ўсё жыццё, яскравыя дэталі, цікавыя знаходкі, кранулі да глыбіні душы, незабыўныя ўражанні, вандроўкі па родным краі.

 

 

 

 

Дадатак 9

Маніторынг якасціведаў (сярэдні бал) вучняў

за пераказпавучэбным прадмеце “Беларуская мова”

за 2014-2017 навучальныя гады

Навучальны год

Змест і моўнае афармленне

Граматнасць

2014/2015

5,6

5

2015/2016

5,9

5,2

2016/2017

6,3

5,5

 

 

Маніторынг якасці ведаў (сярэдні бал) вучняў па беларускай мове і беларускай літаратуры за 2014-2017 навучальныя гады

Навучальны год

Беларуская мова

Беларуская літаратура

2014/2015

5,8

6,2

2015/2016

6,2

6,5

2016/2017

6,5

6,8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 10

Удзелу розныхінтэлектуальных конкурсах

Навучальны год

Алімпіяды па вучэбным

прадмеце

Інтэлектуальныя конкурсы

2014/2015 

2 этап

Барысевіч Ганна, 6в – Д 3

Міжнародны конкурс

“Бусляня-2015” – 12 удзельні-каў- 1 П

2015/2016

2 этап

Пракаповіч Мілана, 6в – Д 2

Міжнародны конкурс «Бусляня-2016» – 11 удзельнікаў, 2 П

2016/2017

2 этап

Пракаповіч Мілана, 7в – Д 2

Халімон Анастасія, 7в – Д 3

Міжнародныконкурс «Бусляня-2017» – 15 удзельнікаў – 2 П

 

Навучальны год

Алімпіяды, конкурсы,

канферэнцыі

Вынікі

2016

Удзел у навукова-практычнай

канферэнцыі з даследчай працай

“Адносіны грамадства да прафе-сіі настаўніка” (на аснове твораў

беларускіх пісьменнікаў)

Ванюк Юлія, вучаніца 11 “А” кл

Пахвальны ліст

2017

Завочная алімпіяда па беларус-кай мове навучэнцаў г.Брэста і вобласці на кафедры беларуска-га мовазнаўства і дыялекталогіі УА “Брэсцкі дзяржаўны ўнівер-сітэт імя А.С.Пушкіна”

Удзельнічала 5 чалавек

2017

Конкурс “Кніга ў маім жыцці” на кафедры беларускага літара-туразнаўства  БДзУ імя А.С.Пу-шкіна

Ванюк Ю., вучаніца 11 “А” класа

Пахвальны ліст

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 11

Урок у 5 класе па тэме “Вымаўленне і правапіс галосных Е, Ё, Я”

з выкарыстаннем тэкстацэнтрычнага падыходу

Праф…сія акцёра была ганаровай. Усе акцёры былі мужчынамі, якія зм…нялі некалькі разоў адз…нне і маскі. Паколькі г…роямі сп…ктакляў з’яў-ляліся міфалагічныя п…рсанажы, ім імкнуліся надаць в…лізарны рост, што да-сягалася з дапамогай ботаў на высокай падэшве і абцасах, высокай шавялюры, тоўстых падшэвак пад адз…жу. На твары акцёры апраналі маскі. Маскі мужчынскіх п…рсанажаў заўсёды былі ц…мнага кол…ру, жаночых – св…тла-га. Раздражняльнасць пазначалася барвовым кол…рам маскі, хітрасць – рудым, хваравітасць – жоўтым.

  1. Праца з тэкстам:

1) Праца з незразумелымі словамі (абцас, падэшва, барвовы, руды).

2)Даказаць, што перад намі тэкст.

3)Вызначыць тэму і асноўную думку тэксту.

4)Вызначыць тып тэксту і даказаць.

5)Вызначыць стыль тэксту і даказаць.

  1. Праца па развіцці арфаграфічных уменняў і навыкаў па радах:1 рад выпісвае словы, у якіх пішацца Е, Ё пад націскам;2рад выпісвае словы, у якіх пішацца Я ў першым складзе перад націскам;3рад выпісвае запазычаныя словы.
  2. Работа па развіцці пунктуацыйных уменняў і навыкаў: 1) знайсці складаны сказ, даказаць, пабудаваць схему; 2) прачытаць просты развіты сказ.
  3. Работа па развіцці маўлення:

- Хто такі герой? (працуем над лексічным значэннем гэтага слова)

- Творчае заданне вучням: прадоўжыце сказ: Герой для мяне – гэта той…

- Вучні чытаюць напісаныя тэксты

- Як вы думаеце, у сённяшняй школе паспяховы вучань – герой? Чаму?

- Паслухайце параду мудрага Арыстоцеля пра тое, як стаць паспяховым:“Даганяць тых, хто наперадзе, і не чакаць тых,хто ззаду"

 

Анализ передового педагогического опыта

 

Кто анализирует? Что подлежит анализу и педагогической оценке?

  1. Педагогические задачи, цели (правильно ли они поставлены, решены)? Содержание, приёмы и методы обучения и воспитания: а) соблюдается ли принцип формирования мировоззрения, чёткой классификационной позиции; б) какими приёмами достигнут положительный результат, нет ли перенасыщения приёмами? в) научность методов, соответствие требованиям педагогики и психологии; г) выработаны ли умения и навыки? 3. Деятельность учителя: - соответствует ли деятельность учителя задачам, специфике, содержанию темы? - как активизируется познавательный интерес учащихся? - как активизируется внимание, вырабатывается нужный ритм работы на уроках? - как воспитывается трудолюбие? - каков стиль работы учителя, педагогический талант? 4. Деятельность учащихся: - как работают? - владеют ли приёмами познавательной деятельности? - какие формируются нравственные качества? - способны ли учащиеся всё сделать, освоить? - нет ли перегрузки учебным материалом? 5. Материальное оснащение деятельности учителя и учащихся. Какие наглядные пособия и ТСО использовались, рациональность их использования. 6. Результаты обучения: - умеют ли учащиеся не только воспринимать полученные знания, но и самостоятельно их приобретать? В чём, по мнению и наблюдению учителя, проявляются положительные результаты в развитии и воспитании учащихся? - обобщение передового педагогического опыта. - кем обобщён опыт и где?

 

Памятка по обобщению опыта учителя

  1. Внимательно следите за научно-методической литературой, составьте библиографию литературы по интересующему Вас вопросу.
  2. Сохраняйте и накапливайте материалы, отражающие опыт Вашей работы: планы, конспекты, дидактические пособия, темы сочинений учащихся, их вопросы, ответы, свои наблюдения задуховным развитием школьников. Отмечайте при этом Ваши сомнения, неудачи.
  3. Выбирая тему для обобщения опыта, постарайтесь учесть успехи и недостатки в Вашей работе и работе Ваших товарищей. Целесообразно взять тему, которую Вы считаете наиболее важной и нужной, и постараться оформить ее как можно точнее, конкретнее.
  4. Определите форму обобщения. Это может быть доклад, статья. Но можно обобщить опыт и по-другому. Например, привести в систему Ваши методические материалы (планы, карточки, схемы, виды самостоятельных упражнений учащихся), сопроводив их краткими разъяснениями.
  5. Набросайте краткий план темы (3-4 основных вопроса), затем составьте по теме тезисы. Вспомните и поместите в плане факты, которые будут использованы как основание для Ваших выводов. Снова и снова уточните план; уже в нем должна быть отражена основная идея и логика изложения темы.
  6. При написании доклада сначала набросайте черновик. До предела сокращайте введение, избегайте общих фраз, не стремитесь писать "наукообразно". Литературу используйте не для повторения уже сказанного, а для углубления и систематизации своих наблюдений и выводов.
  7. Оценивайте практически свой опыт. Сообщая об успехах, не забудьте о недостатках, трудностях, ошибках. Главный критерий хорошего опыта - результаты. Рассказ об опыте неубедителен и малоинтересен, если в нем не показано, как растут и развиваются ученики.
  8. Материал старайтесь излагать кратко, просто, логично, стройно, избегая повторений.
  9. Работая над темой, советуйтесь с коллективом, со своими коллегами, рассказывайте им о своих трудностях, сомнениях. Так могут появиться ценные мысли, нужные факты.
  10. Подберите и надлежащим образом оформите приложения (схемы, карты, таблицы, работы учащихся, списки литературы и т.д.).
  11. Помните, что, обобщая педагогический опыт, Вы выполняете важную общественную обязанность, способствуете дальнейшему улучшению обучения и воспитания детей, молодежи.

Критерии и показатели представленного педагогического опыта на квалификационном экзамене

 

№ п/п

 

Критерии

 

 

 

Показатели

Баллы

1.

Согласованность целей, задач, прогнозируемого результата с

заявленной

проблемой

В представленном опыте нет четкого выделения педагогической проблемы, либо целей и задач деятельности, либо результата

1

Прописанные в представленном опыте педагогическая проблема, цели, задачи, результат деятельности не согласуются между собой

2

Цель деятельности, представленной в опыте, определена на основании заявленной проблемы; задачи направлены на реализацию цели; результат деятельности не отражает степень достижения цели

3

Цель деятельности, представленной в опыте, направлена на решение актуальной проблемы собственной педагогической практики, поставлена конкретно и диагностично; задачи направлены на реализацию цели; результат деятельности отражает степень достижения цели.

4

2

Сущность опыта

 

В опыте представлено описание отдельных приемов, методов, форм, средств обучения и воспитания, подходов к отбору содержания

1

В опыте представлен набор известных приемов (методы, формы, средства, технологии обучения и воспитания, подходы к отбору содержания), применяемых педагогом и направленных на достижение запланированных результатов

2

Создан педагогический продукт (методы, формы, средства, приемы, технологии обучения и воспитания,

 подходы к отбору содержания), обеспечивающий достижение запланированных результатов на основе авторской идеи

3

Создан авторский продукт (система методов, форм, средств, приемов, технологий обучения и воспитания, подходов к отбору содержания), обеспечивающий достижение запланированных результатов. Опыт представлен технологично (четкий алгоритм действий)

 

4

3

Результатив-ность, эффективность

 

Выделены отдельные показатели результативности. Результативность опыта не доказана

1

 

Выделены отдельные показатели результативности. Представленные доказательства результативности деятельности не убедительны

2

 

Выделены отдельные показатели результативности. Доказана результативность, эффективность деятельности на конкретных примерах. Не четко определены условия, способствующие и ограничивающие применение образовательного продукта и перспективы развития опыта

3

Выделены в полном объеме конкретные, взаимосвязанные показатели результативности. Доказана результативность, эффективность деятельности на конкретных примерах. Определены условия, способствующие и ограничивающие применение образовательного продукта и перспективы развития опыта

4

4

Методический уровень описания опыта

 

Нет методически обобщенного содержания опыта, но ценность представляет описание отдельных приемов (методов, форм, средств, технологий обучения и воспитания, подходов к отбору содержания)

1

Опыт представляет определенную ценность для педагогических работников, но его описание требует значительной доработки (систематизации материалов)

 

 

2

Опыт описан в обобщенном виде, пригоден для распространения в педагогической среде, но требует дополнительного редактирования

3

Опыт описан в обобщенном виде (четко выделяется транслируемое ядро), в форме, пригодной для распространения в педагогической среде. Автор приводит рекомендации по использованию опыта другими педагогами

4

Включенные в модель (фрагмент) образовательной деятельности (занятия) материалы опыта не согласуются с логикой реализации содержания занятия

2

Модель (фрагмент) образовательной деятельности (занятия) убедительно доказывает владение автором содержанием представленного опыта в различных педагогических ситуациях. Модель (фрагмент) образовательной деятельности (занятия) не представляет собой конченный целостный продукт

8

Модель (фрагмент) образовательной деятельности (занятия) убедительно доказывает свободное владение автором содержанием представленного опыта в различных педагогических ситуациях. Модель (фрагмент) образовательной деятельности (занятия) подтверждает результативность, эффективность опыта

16

 

 

 

Примерная схема организации, анализа, обобщения, пропаганды и внедрения передового педагогического опыта

Организация передового опыта

Кто организует опыт?

- определение программы, по которой будет организован опыт; - определение авторов опыта; - рекомендации учёных, методистов, руководителей учреждения образования ,методического объединения по  работе над программой; - консультации, оказание помощи авторам в работе над проблемой.

Изучение передового педагогического опыта

Кто изучает?

Методы изучения: - длительное наблюдение за работой учителя: посещение уроков, внеклассных занятий, рассмотрение методов обучения, их эффективность, вариантов построения уроков, приёмов проверки знаний учащихся, активизация их познавательной деятельности; - ознакомление с литературой, которую использует учитель. Что нового, своего внесено? Чем актуально это новое? Уверен ли учитель в нём? Проверено ли на практике? Каковы результаты? - ознакомление с ученическими работами, которые являются ценным источником информации. Свидетельствуют ли они об эффективности применяемых учителем методов? Видны ли изменения в развитии детей, их мировоззрении, моральном облике, поведении? - беседы с учителем с целью выяснения роли его опыта работы в научной организации учебного процесса.

Формы обобщения:

- рабочий план, конспекты уроков с методическими выводами; - доклад на МО, педсовете, педчтениях, статьи в журналах, методические письма, бюллетени; - отчёто педагогическом эксперименте (если он ведётся); - тематическая выставка методических материалов из опыта работы (стенды, альбомы, дидактические материалы, наглядные пособия); - обобщение - описание с методическими выводами. Обобщение, распространение и пропаганда передового педагогического опыта. Кто пропагандировал опыт и оказал помощь по внедрению?

 

Методы пропаганды:

- устная пропаганда (чтение лекций, докладов на педагогических советах, методических объединениях, педагогических чтениях, конференциях); - наглядная пропаганда (организация выставок, проведение открытых уроков, внеклассных мероприятий); - письменная пропаганда (методические рекомендации автора).

 

 

КАРТА объекта по изучению передового педагогического опыта

  1. Ф.И.О., год рождения________________________________ 2.Учреждение________________________________________
  2. Должность ________________________________________
  3. Категория, год присвоения____________________________

5.Тема работы по обобщению передового опыта, краткая аннотация _______

  1. Стадия:         * изучение         * обобщение         * внедрение 7. Кем изучается_______________________________________ 8. Методические разработки_____________________________
  2. Публикации (указать полные данные)____________________

 

Формы внедрения передового педагогического опыта

  1. Практический уровень (описание конкретного педагогического опыта, раскрытие преимуществ и перспектив его применения): - открытый урок ( показ приемов и методов работы); - семинар-практикум (описание отдельных приемов и методов работы); - творческий отчет (показ результатов работы); - конференции, выставки (показ системы работы); - написание реферата (описание системы работы носителя передового педагогического опыта).     2. Методический уровень (раскрытие методики и системы конкретных действий, идеи опыта, педагогической инновации): - педагогические чтения (определение ведущей педагогической идеи опыта); - школа-лаборатория (описание характерных условий развития опыта); - методический плакат (анализ результатов работы); - рукописи, магнитные записи, видеофильмы и др. (использование при подготовке методических разработок и рекомендаций).    3. Научный уровень (теоретический анализ опыта): - публикации, статьи, сборники, монографии и др.

 

План работы "Формирование умений обобщать свой собственный опыт"

Что значит обобщить опыт? 2. Общие показатели, по которым можно судить о наличии передового педагогического опыта. 3. Начало обобщения опыта (1-ый этап). 4. Задание: сбор материала для обобщения опыта. 5. 2-ой этап обобщения опыта - самоанализ своей работы (сбор фактического материала, обоснованные выводы из него, выделение идеи опыта, приёмов, методов и форм работы, их методическое обоснование, показатели эффективности приёмов и методов работы). 6. Консультации, практическая помощь. 7. 3-ий этап обобщения опыта - анализ результативности своей работы (при каких условиях были достигнуты оптимальные результаты в обучении и воспитании, какие трудности были при его создании). 8. Описание опыта работы. Рекомендовать структуру написания опыта. 9. Практическая работа.

Документы, которые предоставляет педагогический работник для сдачи квалификационного экзамена в процессе аттестации на присвоение высшей квалификационной категории, квалификационной категории «учитель-методист»

Педагогический работник для сдачи квалификационного экзамена в процессе аттестации на присвоение высшей квалификационной категориипредоставляет следующие документы:

  1. Направление на сдачу квалификационного экзамена (высылается учреждением образования в академию).
  2. Опыт педагогической деятельности в бумажном и электронном варианте (предоставляется во время экзамена).

Педагогический работник для сдачи квалификационного экзамена в процессе аттестации на присвоение квалификационной категории «учитель-методист»предоставляет следующие документы:

  1. Направление на сдачу квалификационного экзамена (высылается отделом (управлением) образования, спорта и туризма районного (городского) исполнительного комитета в академию).
  2. Опыт педагогической деятельности в электронном варианте (высылается на адрес академии:  atestacia@academy.edu.by за 10 дней до начала экзамена).
  3. Опыт педагогической деятельности в бумажном варианте (предоставляется во время экзамена).
  4. Резюме с описанием методической деятельности (высылается на адрес академии: atestacia@academy.edu.by за 10 дней до начала экзамена).

Педагогический работник для сдачи квалификационного экзамена в процессе аттестации на подтверждение высшей квалификационной категориипредоставляет следующие документы:

  1. Направление на сдачу квалификационного экзамена (высылается учреждением образования в академию или ИРО).
  2. Опыт педагогической деятельности в электронном варианте (высылается на адрес академии или ИРО за 10 дней до начала экзамена).
  3. Опыт педагогической деятельности в бумажном варианте (предоставляется во время экзамена в академии или ИРО).